Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі мае намер падняць беларускае пытанне ў ААН
Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб / Reuters
Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб у панядзелак будзе выступаць на адкрыцці 46-й сесіі Рады ААН па правах чалавека і казаць пра сітуацыю ў Беларусі, паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на Foreign Office.
У чатырох краінах, на думку брытанскага міністра, правы чалавека парушаюцца сістэматычна (у Беларусі, Расіі, Кітаі і М'янме), сітуацыя ў гэтых краінах патрабуе скаардынаваных дзеянняў з боку міжнароднай супольнасці.
У Беларусі, у прыватнасці, па словах Рааба, у мінулым годзе былі сфальсіфікаваныя выбары. Гэта падзея разам з "жорсткім прыгнётам Лукашэнка тых, хто заклікаў да пераменаў, прывяла да крызісу ў галіне правоў чалавека".
Рааб лічыць, што Савет ААН павінен "працягнуць ўсебаковае расследаванне парушэнняў правоў чалавека, у тым ліку абвінавачванні ў катаваннях, жорсткім, нялюдскім або прыніжаючым годнасць абыходжанні". Вялікабрытанія са свайго боку, паводле яго слоў, працягне падтрымліваць беларускую тэму ў парадку дня максімальна доўга, "пакуль беларускі народ не зможа карыстацца сваімі дэмакратычнымі правамі і асноўнымі свабодамі", паабяцаў Рааб.
На мінулым тыдні Вялікабрытанія пашырыла спіс прадстаўнікоў Беларусі, у дачыненні да якіх прымяняюцца санкцыі. У яго трапілі суддзі, сілавікі і чыноўнікі, у тым ліку старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, экс-міністр, а цяпер старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, генпракурор Андрэй Швед, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, міністр інфармацыі Ігар Луцкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.