Кіраўнік СВР: у Беларусі падчас правакацыі могуць забіць аўтарытэтнага ксяндза

Кіраўнік СВР: у Беларусі падчас правакацыі могуць забіць аўтарытэтнага ксяндза

У падрыхтоўцы пратэстаў у Беларусі ўдзельнічалі інструктары ЦРУ і Пентагона. Пра гэта заявіў кіраўнік Службы замежнай разведкі (СВР) Расіі Сяргей Нарышкін.

Ён паведаміў, што ЗША выкарыстоўваюць самыя брудныя метады для разгойдвання сітуацыі ў Беларусі. 

"У працы з беларускай апазіцыяй амерыканцы ссоўваюць фокус увагі на павышэнне актыўнасці яе сілавога крыла з ліку радыкальных нацыяналістаў. Дзярждэпартамент разгарнуў працу па падключэнні да пратэстных выступаў экстрэмісцкіх элементаў", — цытуе ТАСС заяву Нарышкіна.

Таксама кіраўнік расійскай разведслужбы лічыць, быццам Штаты імкнуцца ўцягнуць у антыўрадавыя акцыі католікаў, дзейнічаючы праз ксяндзоў.

Акрамя таго, заявіў Нарышкін, яго служба атрымала звесткі, што ў Беларусі рыхтуецца рэзанансная правакацыя. Яе рыхтуюць праціўнікі рэжыму Лукашэнкі, якія знаходзяцца за мяжой. "Выношваецца план рэзананснай правакацыі, падчас якой быў бы арыштаваны або нават паранены ці забіты адзін з аўтарытэтных святароў РКЦ", — падкрэслівае Нарышкін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі