Афіцыйны Мінск абнародаваў "радыёперахоп размовы Варшавы і Берліна"
На тэлеканале АНТ і ў Telegram-канале "Пул Першага" з'явіўся ролік, у якім падаецца нібыта перахопленая гутарка Варшавы і Берліна наконт атручэння расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.
Напярэдадні падчас сустрэчы з Міхаілам Мішусціным Аляксандр Лукашэнка заявіў, быццам атручэнне Навальнага — гэта фэйк. У якасці доказу ён спаслаўся на радыёперахоп размовы.
Цяпер гэтую размову абнародавалі.
Дыялог гучыць так:
Варшава: Алё! Добры дзень, Нік. Як нашы справы?
Берлін: Быццам бы ўсё па плане... Матэрыялы па Навальным гатовыя. Будуць перададзеныя ў адміністрацыю Канцлера. Чакаем яе заявы.
Варшава: Атручванне пацвярджаецца дакладна?
Берлін: Паслухай, Майк, у дадзеным выпадку гэта не так важна... Ідзе вайна... А падчас вайны ўсякія метады добрыя.
Варшава: Згодны. Трэба адбіць ахвоту Пуціну сунуць нос у справы Беларусі... Гэта самы эфектыўны шлях — утапіць яго ў праблемах Расіі, а іх нямала! Тым больш, у бліжэйшы час у іх выбары, дзень галасавання ў рэгіёнах Расіі.
Берлін: Гэтым і займаемся... А як вашы справы ў Беларусі?
Варшава: Калі шчыра, не вельмі. Прэзідэнт Лукашэнка выявіўся моцным арэшкам. Яны прафесіяналы і арганізаваныя. Зразумела, што іх падтрымлівае Расія. Чыноўнікі і вайскоўцы верныя прэзідэнту. Пакуль працуем. Астатняе пры сустрэчы, не па тэлефоне.
Берлін: Так-так, разумею, тады да сустрэчы, пакуль.
Варшава: Пакуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.