Кіраўніка аддзялення Беларускай чыгункі затрымалі за хабар

Кіраўніка аддзялення Беларускай чыгункі затрымалі за хабар

45-гадовага кіраўніка аддзялення Беларускай чыгункі затрымалі за атрыманне хабару. Як паведамляе прэс-служба МУС, супрацоўнікі АБЭЗ затрымалі яго з доказамі злачынства ў момант атрымання пакета з грашыма. Чыноўніку прынеслі 1000 долараў і 7,3 тысячы рублёў.

Па звестках міліцыі, чыгуначны чыноўнік сістэматычна атрымліваў "адкат" ад кіраўніка мінскай клінінгавай кампаніі. Фірма займалася пераважна прыборкай чыгуначных станцый. Пасля пераводу грошай на рахунак фірмы частка з іх гатоўкай перадавалася чыноўніку.

Паведамляецца, што больш чым за год чыноўнік атрымаў больш як 46 тысяч рублёў.

Кіраўніка аддзялення Беларускай чыгункі затрымалі за хабар
Чыгуначнага чыноўніка затрымалі за хабар / прэс-служба МУС
Кіраўніка аддзялення Беларускай чыгункі затрымалі за хабар
Чыгуначнага чыноўніка затрымалі за хабар / прэс-служба МУС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі