Кіраўніка мінскай турфірмы, які знаходзіцца за мяжой, падазраюць у махлярстве
Кіраўніка мінскай турфірмы "Два сонцы" падазраюць у махлярстве, распачатая крымінальная справа, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1". У міліцыю напісалі заявы больш за два дзясяткі кліентаў, якія аплацілі тур, але не змаглі вылецець на адпачынак (альбо ўжо пасля прылёту даведаліся, што пражыванне ў гатэлі неаплачана) — фірма спыніла сваю дзейнасць. Сілавікі высветлілі, што кіраўнік кампаніі знаходзіцца за мяжой. Мяркуецца, што пацярпелых можа быць больш. Відэасюжэт можна пабачыць тут.
"Два сонцы" — гэта ўжо другая турфірма, якая спыніла сваю дзейнасць у нашай краіне за апошні месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.