Кіраўніка сталічнага Ленінскага раёна ўзялі пад варту

Кіраўніка сталічнага Ленінскага раёна ўзялі пад варту

Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска ўзяты пад варту. На яго завялі крымінальную справу з перавышэнне службовых паўнамоцтваў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Рашэнне аб адкрыцці справы было прынятае на падставе вынікаў праверкі, якую правялі супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС.

Паводле следства, буйны чыноўнік перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы, што пацягнула за сабой нанясенне шкоды аднаму з прадпрыемстваў Ленінскага раёна сталіцы.

Дзеянні кіраўніка адміністрацыі кваліфікаваныя паводле ч.3 арт. 426 КК (перавышэнне службовых паўнамоцтваў). Расследаванне працягваецца.

На сайце раённай адміністрацыі кіраўніком пазначаны Валерый Кулеш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі