Кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза сёння пагавораць пра беларускія выбары

Кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза сёння пагавораць пра беларускія выбары

У панядзелак, 12 кастрычніка, кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза пагавораць пра прэзідэнцкія выбары, на якіх перамог Аляксандр Лукашэнка. ЦВК Беларусі заявіў, што ён набраў 83,49% пры яўцы 87,2%.

Лідары беларускай апазіцыі заклікалі не прызнаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў

Раней паведамлялася, што кіраўніца дыпламатыі ЕС Федэрыка Магерыні праінфармуе кіраўнікоў МЗС краін-чальцоў Еўрасаюза пра выбары ў Беларусі. Агенцтва Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы інфармавала, што ЕС можа прыпыніць дзеянне санкцый у дачыненні Беларусі на чатыры месяцы. З канца кастрычніка 2015 года да канца лютага 2016-га санкцыі прыпыняць у адносінах 140 асобаў, у тым ліку і Аляксандра Лукашэнкі. Аднак зроблена гэта будзе "ў залежнасці ад дзеянняў Лукашэнкі падчас прэзідэнцкіх выбараў".

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі