Клім на матчы "Рэала". Гісторыя шчасця, распаведзеная ў сэлфі

Клім на матчы "Рэала". Гісторыя шчасця, распаведзеная ў сэлфі

Больш за ўсё ў жыцці 10-гадовы Клім Севярынцаў любіць футбол. У родным Бабруйску ён займаўся ў футбольнай секцыі. Але калі трэнер сказаў прынесці даведку аб здароўі, давялося сысці. 

Справа ў тым, што ў Кліма ДЦП. Тэрапеўт не дала яму даведку, бо, згодна з беларускім законам, дзецям з такім захворваннем забаронена займацца каманднымі відамі спорту.

У футбольным свеце ў Кліма ёсць кумір — Крышціяну Раналду. Хлопчык не прапускаў па тэлевізары матчы мадрыдскага "Рэала" і марыў сустрэцца з партугальцам і пайсці на стадыён, каб паглядзець на гульню ўлюбёнай каманды жыўцом. Але падавалася, што шанцаў на гэта столькі ж, колькі і на тое, што Кліму зноў дазволяць гуляць у футбол.

Еўрарадыё расказала пра незвычайнага падлетка супрацоўнікам Беларускай федэрацыі футбола. І адбыўся цуд! У АБФФ для Кліма знайшлі квіткі на Суперкубак УЕФА ― галоўны матч клубнага сезона ў Еўропе, у якім сустракаліся "Манчэстар Юнайтэд" і "Рэал"! А “Турэцкія авіялініі” падаравалі Кліму і яго сястры пералёт з Мінска ў Скоп’е і назад.

Дакументы былі аформленыя за лічаныя дні, і Клім выправіўся ў сталіцу Македоніі. Разам з ім паехала яго сястра Жэня. Мы падарылі ёй сэлфі-палку, пры дапамозе якой яна фіксавала ўсе важныя моманты паездкі. Так выглядае шчасце:

Клім на матчы "Рэала". Гісторыя шчасця, распаведзеная ў сэлфі
Развітальнае селфі з сям'ёй. І карэспандэнтам Еўрарадыё.
Клім на матчы "Рэала". Гісторыя шчасця, распаведзеная ў сэлфі
З Бабруйска Кліма забіраў "бусік" Федэрацыі футбола.
Клім на матчы "Рэала". Гісторыя шчасця, распаведзеная ў сэлфі
Клім упершыню ў жыцці апынуўся ў аэрапорце.
Клім на матчы "Рэала". Гісторыя шчасця, распаведзеная ў сэлфі
Матч за Суперкубак УЕФА праходзіў у сталіцы Македоніі — горадзе Скоп'е.
Клім на матчы "Рэала". Гісторыя шчасця, распаведзеная ў сэлфі
У Скоп'і прыгожа.
Клім на матчы "Рэала". Гісторыя шчасця, распаведзеная ў сэлфі
Абавязковае сэлфі з галоўнымі трафеямі еўрапейскага футбола.
Клім на матчы "Рэала". Гісторыя шчасця, распаведзеная ў сэлфі
Да матча засталося ўсяго нічога!
Клім на матчы "Рэала". Гісторыя шчасця, распаведзеная ў сэлфі
Заўзятары "Рэала" гатовыя да перамогі!

Бацькі Кліма не здаліся і пачалі вадзіць сына ў басейн. Спачатку — на свой страх і рызыку і пад асабістую адказнасць трэнера. Але пасля таго, як хлопчык заваяваў два залатыя медалі на рэспубліканскіх спаборніцтвах, у паліклініцы далі даведку, каб хлопчык змог наведваць басейн афіцыйна.

Але галоўная мара Кліма — займацца футболам — дагэтуль не здзейсненая. У Беларусі ёсць доўгі, на 26 старонак, спіс захворванняў, якія не дазваляюць хадзіць у спартыўныя секцыі. Праз іх спорт застаецца зачыненым для тысяч дзяцей. Ці магчыма перагледзець гэтыя нормы? Еўрарадыё будзе сачыць за рашэннем гэтага пытання і за лёсам Кліма Севярынцава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі