Клуб “Крылы Саветаў” прызнаўся, што вёў перамовы пра пераход Ганчарэнкі

Аднак выбар быў зроблены на карысць трэнера Аляксандра Цыганкова. Пра гэта паведаміў міністр спорту Самарскай вобласці Дзмітрый Шляхцін, інфармуюць расійскія СМІ.



Дарэчы, размовы пра пераход Віктара Ганчарэнкі ў “Крылы Саветаў” вяліся яшчэ ў 2011 годзе. Але тады барысаўскі трэнер казаў, што нічога не ведае пра пераход у расійскую каманду.



У “Крылах Саветаў” гуляюць адразу чатыры беларускія футбалісты: Сяргей Карніленка, Станіслаў Драгун, Сяргей Верамко і Дзмітрый Верхаўцоў.



Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі