Кнігу пра 187 беларускіх палітвязняў прэзентавалі ў Мінску

На сядзібе Партыі БНФ 11 чэрвеня прайшла прэзентацыя кнігі “Хронікі беларускіх палітвязняў”.

Кніга была падрыхтаваная на падставе матэрыялаў сайту palitviazni.info.  У ёй распавядаецца пра лёс 187 беларускіх палітвязняў, якія пацярпелі за свае перакананні і палітычныя погляды.

Кніга выйшла на беларускай, польскай і англійскай мовах. У выданні былі выкарыстаныя фотаздымкі Юліі Дарашкевіч і Сяргея Гудзіліна.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі