Колесава-Гудзіліна сышла з Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека
Марыя Колесава-Гудзіліна
Марыя Колесава-Гудзіліна сышла з Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека. Адвакатка падкрэслівае, што зрабіла гэта "па ўласнай заяве". "Гэты досвед быў для мяне неацэнным. Жадаю калегам поспехаў у іх далейшай працы", — піша яна ў Facebook.
Паводле адвакаткі Марыі Колесавай-Гудзілінай, яна не ўваходзіць у згаданую арганізацыю з 11 кастрычніка. А Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека паведамляе, што Колесава-Гудзіліна "не з'яўляецца прэзідэнткай" з 16 кастрычніка.
Арганізацыя была створаная ў красавіку 2023-га адвакатамі, якія пакінулі Беларусь, і якіх рэжым пазбавіў права на прафесію.
Марыя Колесава-Гудзіліна жыве за мяжой. Нядаўна стала вядома, што ў яе жодзінскую кватэру прыйшлі сілавікі, каб зладзіць ператрус. Днямі ў РБ старонку адвакаткі ў Instagram прызналі "экстрэмісцкай".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.