Колькасць ахвяр землятрусу ў Іране павялічылася да 372 чалавек
Колькасць ахвяр землятрусу ў Іране павялічылася да 372 чалавек. Ён адбыўся ў нядзелю ўвечары ў правінцыі Керманшах на мяжы з Іракам. Магнітуда склала 7,2. Больш за 6 тысяч чалавек пацярпелі, без жылля засталіся каля 70 тысяч. У Іраку загінулі 8 чалавек, пацярпелых налічваецца каля 400.
Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне прэзідэнту Ірана Хасану Рухані ў сувязі са шматлікімі ахвярамі.
Фота: Reuters