Колькасць ахвяраў стралка з Лас-Вегаса вырасла да 58 чалавек

Колькасць ахвяраў стралка з Лас-Вегаса вырасла да 58 чалавек

Колькасць ахвяраў пры страляніне ў Лас-Вегасе павялічылася да 58 чалавек. Пацярпелымі лічацца больш за 500. Такія лічбы назваў шэрыф паліцыі Лас-Вегаса Джозэф Ламбарда, перадае БЕЛТА са спасылкай на сусветныя інфармагенцтвы.

Як паведамлялася раней, трагедыя адбылася позна ўвечары 1 кастрычніка. 64-гадовы жыхар Лас-Вегаса Стывен Пэддак адкрыў агонь па гледачах канцэрта кантры-музыкі. Стралок знаходзіўся на 32-м паверсе гатэля Mandalay Bay. 

Ён застрэліўся да таго, як паліцыя ўварвалася ў яго нумар. Пры ператрусе ў нумары знайшлі дзесяць аўтаматычных вінтовак.

Федэральнае бюро расследаванняў (ФБР) заявіла, што страляніна ў Лас-Вегасе не звязаная з тэрарызмам. 

Амерыканскія СМІ пішуць, што падзеі ў Лас-Вегасе сталі самым кровапралітным выпадкам страляніны па людзях у найноўшай гісторыі ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі