Колькасць грузавікоў, якія едуць з Беларусі ў краіны ЕС, зменшылася ў тры разы
![Колькасць грузавікоў, якія едуць з Беларусі ў краіны ЕС, зменшылася ў тры разы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/77_13.jpg.webp?itok=HUTw-Pr7)
Колькасць грузавікоў, якія едуць з Беларусі ў краіны ЕС, зменшылася ў тры разы. Пра гэта ў панядзелак паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт РБ. Адзначаецца, што грузавікоў стала істотна менш пасля ўвядзення Еўрасаюзам забароны для транспартных кампаній з Беларусі і Расіі (з выключэннямі) на перавозку грузаў па тэрыторыі ЕС.
Пры гэтым на мяжы з Латвіяй і Літвой грузавікоў па-ранейшаму даволі шмат.
![Колькасць грузавікоў, якія едуць з Беларусі ў краіны ЕС, зменшылася ў тры разы](/sites/default/files/paragraphs/image/10_14.jpg)
Чарга на мяжы / Дзяржаўны памежны камітэт РБ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.