Конкурс: даведнік па Yellow Brick Road (глядзі вынікі)

Новы альбом Yellow Brick Road, які гурт нядаўна прэзентаваў на Еўрарадыё, незвычайны ад пачатку і да канца не толькі праз свае музычныя складнікі, але і таму, што кожны, хто набудзе сабе дыск “Futuremental”, можа скарыстацца ім як квітком на канцэртную прэзентацыю альбома, якая адбудзецца 28 снежня ў клубе Re:public.


Мы знайшлі гаспадароў ажно для дзесяці свежанькіх альбомаў Yellow Brick Road.Вось іх імёны: Larry Rose, Аляксандр Сянкевіч, Мікалай Тамашэвіч, Кацярына Буднікава, Іра Пашкевіч, Павел Рабушка, Аляксей Маскаленка, Дзмітрый Тарасенка, Аляксей (daostreet) і Аляксандр СухоцкіДмітрыя Тарасенку, які назбіраў больш за ўсіх правільных адказаў, у рэдакцыі чакае стылёвая торба ад Еўрарадыё!

Прыходзьце да нас па прызы: г. Мінск, вул. К. Маркса 15, офіс. 403. 

Пытанні і адказы:

1. Што азначае назва гурта Yellow Brick Road?

 А. Дарогу музыкаў і іх слухачоў да мары.

Б. Музыкі атаясамліваюць сябе з Чараўніком краіны Оз, і гатовыя дарыць слухачам мазгамі, сэрцы і ўсё такое.

В. Гурт названы ў гонар аднайменнага альбома Элтана Джона.

Г. Паводле англамоўнага слэнгу "Галоўная дарога".

 2. Жыхар Растова-на-Доне, даўншыфцер у Сінгапуры, мэнэджар — што яднае гэтыя таямнічыя асобы з гуртом Yellow Brick Road?

 А. Гэта усё альтэр-эга музыкаў. Кожны з іх жыве сваім жыццём, а ў Мінску хлопцы праводзяць колькі тыдняў для запісу чарговага альбома.

Б. Менавіта пра такую будучыню мараць музыкі пасля таго, як іх альбом патрапіць у дзясятку чарта Billbord. 

В. Усё гэта — жыццёвыя шляхі, якія напаткалі былых басістаў гурта.

Г. Гэта лірычныя героі песень Yellow Brick Road, прыслухайцеся!

3. Як Yellow Brick Road правядуць 21 снежня?

 А. Адыграюць свой канцэрт на даху — на выпадак таго, калі да прэзентацыі альбома 28 снежня ў клубе Re:public планета не дацягне ў цяперашнім выглядзе. 

Б. Музыкі разглядаюць два варыянты: адсвяткаваць Канец Света з сем'ямі ці проста усім узяцца за рукі і чакаць. 

В. Закрыюцца ў бамбасховішчы пад кансерваторыяй, каб сустрэць апакаліпсіс з музыкай.

Г. На канцэрце Marilyn Manson у мінскім Палацы Спорту — гэта ж відавочна!


 4. Як гурт правёў летнія канікулы?

 А. У бабулі на дачы.

Б. Хлопцы не вылазілі са студыі, дзе пісалі альбом.

В. Yellow Brick Road адыгралі шыкоўны канцэрт на караблі пасярэдзіне Будапешта. 

Г. Каталіся па еўрапейскіх музычных фэстах.

 5. Чый водгук на альбом Futuremental для гурта  Yellow Brick Road быў самым важным?

 А. Водгукі мам ды бабуль музыкаў.

Б. Водгук М. Чаргінца.

В. Аглядача Еўрарадыё

Г. Любое меркаванне кожнага са слухачоў. 


 6. Чаму на Futuremental менавіта 12 трэкаў?

 А. 12 — магічная лічба майя. Калі прытрымлівацца ідэі Канца свету — дык ва ўсім.

Б. Проста хлопцы дамовіліся, што кожны напіша для альбома па тры песні.

В. Павінна было быць 11, але новы басіст гурта вельмі хацеў дадаць і свой унёсак, так з'явілася кампазіцыя “Witch's Blue”.

Г. 12 трэкаў атрмалася выпадкова.

 
 7. Што ж за феерычнае шоў чакае гледачоў на канцэрце 28 снежня ў Re:public?

 А. Yellow Brick Road плануюць адыграць канцэрт у рыцарскіх даспехах.

Б. Хлопцы будуць запісваць чарговае live-video, у якім можна будзе ўзяць удзел.

В. Канец свету, насамрэч, адбудзецца 28-га літаральна падчас канцэрту. Marilyn Manson — у пралёце!

Г. Yellow Brick Road не прызналіся нават Еўрарадыё :)


 8. Заданне павышанай складанасці:У каго з музыкаў  Yellow Brick Road якое хобі? (супаставіць. за кожнае супадзенне 1 бал)

  1. Ян Максімовіч (вакал) - Б. Арганізацыя кінасемінараў, Д. Стварэнне брэнду акуляраў

 2. Яўген Сухавей (бубны) - Ж. Саўнд-прадзюсінг

 3. Павел Вялічка (гітара) - З. Чалавек-аркестр

 4. Ян Яраш (клавішы)  - В. Выраб дзіцячых цацак

 5. Ілля Давідовіч (бас) - Е. Распрацоўка камп’ютарных гульняў

 6. Зміцер Хламаў (мэнэджмент) - Г. Калекцыяніраванне маленькіх бутэлечак з алкагольнымі напоямі

 7. Яраслаў Таміла (гукарэжысёр) - А. Праца ў санстанцыі 


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі