Консул Польшчы: Тэндэр на стварэнне візавых цэнтраў запусцім днямі

Ужо на гэтым тыдні амбасада Польшчы плануе распачаць працэдуру стварэння сваіх візавых цэнтраў у Беларусі. Пра гэта падчас сустрэчы з журналістамі заявіў  консул Польшчы ў Беларусі Віктар Янчук.

Янчук: “У дадзены момант адбываецца падрыхтоўка да правядзення публічнага заказу на аказанне паслуг —  прыём візавых заяў. Мы ўсіх адразу праінфармуем пра запуск тэндэра на сваёй візавай старонцы. Спадзяемся, што гэта атрымаецца ўжо на гэтым тыдні, калі ўсё пойдзе добра”.

Праўда, сказаць, калі часу можа прайсці ад аб’яўлення такога тэндэра да пачатку працы візавых цэнтраў, польскі консул не здолеў.

Нагадаю, у 2014 годзе, па словах амбасадара Польшчы Лешака Шарэпкі, беларусы атрымалі звыш 400 тысяч “польскіх” шэнгенаў. Такая колькасць жадаючых атрымаць візу ў польскім консульстве прыводзіць да вялікіх чэргаў. Стварэнне візавых цэнтраў павінна аблягчыць працэдуру падачы дакументаў на візу. Па ўмовах беларускага боку плата за паслугі візавах цэнтраў не павінная перавышаць 50% кошту візы. Такім чынам, калі віза каштуе 60 еўра, то плата — не больш за 30 еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі