Консульствы Польшчы 22 чэрвеня не будуць прымаць дакументы на візы

22 чэрвеня польскія консульствы ў Мінску, Брэсце і Гродне не будуць прымаць дакументы на візы. Прычына — арганізацыйна-тэхнічныя працы, звязаныя з увядзеннем біяметрычнага збору дадзеных, інфармуе партал tut.by.

Як паведамляла Еўрарадыё, з 23 чэрвеня, падаючы дакументы на атрыманне шэнгенскай візы, беларусы павінны будуць здаць адбіткі пальцаў, а фотаздымкі адскануюць. Нават калі заяўнік едзе за мяжу ў складзе турыстычнай групы, яго прысутнасць пры падачы дакументаў будзе абавязковая.

Біяметрычныя звесткі заяўнікаў будуць захоўвацца ў агульнай базе на працягу 59 месяцаў. Іх могуць паўторна выкарыстоўваць пры падачы новых заявак на візу. Прычым гэтыя адбіткі будуць даступныя ў кожнай амбасадзе або консульстве краін Шэнгена.

Не падаваць заяўкі могуць толькі тыя, хто фізічна няздольны гэта зрабіць — напрыклад, тыя, хто не мае пальцаў. Калі ў чалавека менш за 10 пальцаў, то здымаюцца адбіткі ўсіх наяўных. Калі часова немагчыма зняць адбіткі (напрыклад, пры пераломе пальцаў альбо заяўнік знаходзіцца ў шпіталі), то заяўніка могуць вызваліць ад гэтай працэдуры. Але ён мусіць яе прайсці пры наступнай заяве на візу.

Фота: nbcnews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі