Korn і Soulfly адмянілі канцэрт у Кіеве

Korn і Soulfly адмянілі свой выступ у Кіеве. Выступ монстраў амерыканскага цяжкога року мусіў адбыцца 17 траўня ў сталічнай SterePlaza, а самі музыкі завяралі прыхільнікаў, што нягледзячы на складанасць сітуацыі яны прыедуць у Кіеў.


Аднак за некалькі дзён да шоў арганізатары паведамілі пра адмену канцэрта.  У заяве агенцтва T.C.I. гаворыцца, што "у сувязі з няпростай абстаноўкай ва Украіне, гурты Korn і Soulfly вымушаныя адмяніць свой выступ у Кіеве", гэта рэкамендуе зрабіць амерыканская амбасада, якая заклікае сваіх грамадзян устрымацца ад паездак ва Украіну.


Па словах прадстаўніка гурта, музыкі вельмі шкадуюць пра адмену і спадзяюцца, што ў хуткім часе сітуацыя ў краіне палепшыцца і яны абавязкова сыграюць для ўкраінскай публікі.


17 траўня абедзве каманды выступяць у мінскім Палацы спорту.


Нагадаем, на мінулым тыдні пра адмену свайго канцэрта ў Кіеве заявіў славуты Пітэр Гэбрыэл: па той прычыне, што кампанія, якая страхуе тур, не пакрые магчымыя выдаткі ва Украіне ў сувязі з форс-мажорным становішчам .
 

Фота: movies.ndtv.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі