Кошты на кватэры ў Мінску адкаціліся на ўзровень дзесяцігадовай даўніны

Кошты на кватэры ў Мінску адкаціліся на ўзровень дзесяцігадовай даўніны

Кошты на другаснае жыллё ў Мінску знізіліся да ўзроўню 2006 года. Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік начальнік аддзела кансалтынгу і аналітыкі групы кампаній “Твая сталіцы” Андрэй Чарнышоў.

Паводле спецыяліста, у першую палову студзеня другасны рынак жылля знаходзіўся ў замерлым стане. Скачок курсаў валют прыпыніў афармленне здзелак, аднак у другой палове месяца рынак ажыў: пакупнікі зразумелі, што эканамічная сітуацыя ў бліжэйшы час не зменіцца і сталі вырашаць сваё “кватэрнае пытанне”.

У другой дэкадзе лютага сярэдні кошт кватэр стандартных спажывецкіх якасцяў складаў 1140 долараў за квадратны метр для аднапакаёвых кватэр, 1070 — для двухпакаёвых, 1010 — для трохпакаёвых кватэр. Гэта адпавядае ўзроўням коштаў, якія былі ў 2006 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі