Косінец прызнаўся, што аналаг "Спутника V" зрабіць у Беларусі не атрымалася

Косінец прызнаўся, што аналаг "Спутника V" зрабіць у Беларусі не атрымалася

У Беларусі не ўдалося зрабіць аналаг расійскай вакцыны "Спутник V". Пра гэта кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец паведаміў Аляксандру Лукашэнку 12 жніўня. Заява прагучала падчас паездкі Лукашэнкі на прадпрыемства "БелВітуніфарм", дзе плануецца наладзіць выпуск беларускай вакцыны ад COVID-19. 

Відэа гэтага эпізоду апублікавала прэс-служба Лукашэнкі

Косінец патлумачыў, што тут будзе вырабляцца ў вялікіх аб'ёмах інактываваная вакцына. Лукашэнка пацікавіўся:

— Інактываваная — гэта не тая, што ў Расіі? 

— Не, Аляксандр Рыгоравіч, той не атрымаўся варыянт. Рэспубліканскі цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі атрымаў культуру клетак, атрымаў адэнавірус першага ўвядзення, другога — не змаглі…

Паводле прынцыпу інактываванай ("забітай") вакцыны дзейнічаюць кітайскія антыкавідныя прэпараты, якія ўжываюць у Беларусі. Антыцелы, якія выпрацоўваюцца пасля такой вакцыны, знікаюць хутчэй. 

Расійскі "Спутник V" распрацаваны на аснове адэнавірусу, які "транспартуе" ў клеткі чалавека асобны ген (бялку S) каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі