Косінец: у Беларусі зашмат кантралёраў, трэба скарачаць на 30%
Старшыня Віцебскага аблвыканкаму мяркуе, што эфектыўнасць існуючай сістэмы кантролю невялікая.
Аляксандр Косінец прапануе правесці скарачэнне дзяржапарату за кошт змяншэння супрацоўнікаў кантралюючых органаў. Ёе нагадаў, што акрамя Камітэта дзяржкантролю праверкі праводзяцца ўпраўленнем кантролю аблвыканкаму, кантрольна-рэвізійным упраўленнем, упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, упраўленнем фінансавых расследаванняў.
"Апарат кантралюючых арганізацый неабходна скараціць на 30%", — цытуе словы Косінца БЕЛТА.
На здымках: Аляксандр Косінец; старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон (на пярэднім плане). Фота — bymedia.net