Кожная пятая арганізацыя гандлю ў Беларусі — стратная
Крама
У Беларусі з 714 арганізацый гандлю, якія ўлічваюцца Нацыянальным статыстычным камітэтам, стратныя 137 (19,2%). Такія лічбы на нарадзе ў Лукашэнкі агучыў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў.
Пры гэтым ён паведаміў, што па выніках студзеня-лістапада рознічны тавараабарот вырас на 8,2% у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года. "Гэта значыць, людзі сталі больш хадзіць у крамы і больш купляць", — канстатаваў чыноўнік.
Але прыбытак ад продажу прадукцыі ў гандлі знізіўся. Снапкоў кажа, што гэта было цалкам прагназавана, бо ўрад кантраляваў гандлёвыя нацэнкі.
Дарэчы, МАРГ паспела ўжо анансаваць, што да Новага года цэны значна павышацца не будуць. Што, аднак, не перашкаджае павысіць іх пасля Новага года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.