Кожны трэці жыхар Латвіі гатовы збегчы на Захад

39,3% жыхароў гэтай краіны гатовыя пераехаць у краіны Захаду. За год колькасць латышоў, якія хочуць жыць у замежжы, істотна не змянілася (вырасла амаль на 1%). Самы ж высокі паказчык быў зафіксаваны падчас эканамічнага крызісу — у кастрычніку 2009-га, калі з Латвіі быў гатовы збегчы кожны другі яе жыхар.



Delfi адзначае, што 56,5% апытаных заявілі, што не захочуць з'язджаць з Латвіі нават калі з'явіцца такая магчымасць. У 2004-м такіх людзей налічвалася амаль 64%.



Фота — PantherMedia/Scanpix

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі