Краіны Шэнгенскай зоны будуць закрыты для беларусаў да ліпеня
Краіны Шэнгенскай зоны найхутчэй працягнуць забарону на ўезд для грамадзян трэціх краін, у тым ліку і для Беларусі. Папярэдні тэрмін забароны пачаўся ў сакавіку і завяршаецца 15 чэрвеня. Яе ўвялі з-за распаўсюду каранавіруса. Права на ўезд маюць замежнікі з відам на жыхарства. Верагодна забарона на ўезд будзе працягнута да пачатку ліпеня. Такую выснову можна зрабіць пасля анлайн-нарады міністраў унутраных спраў краін-чальцоў Еўрасаюза, паведамляе Радыё Свабода.
Большасць краін-членаў ЕС заявілі, што яшчэ не гатовы да адкрыцця межаў нават у самой Шэнгенскай зоне. Але да канца чэрвеня яе ўнутраныя межы ўсё ж адкрыюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.