Крамы польскага абутку Wojas сыходзяць з Беларусі — праз контрсанкцыі
Крама польскага абутку Wojas
Крамы польскага абутку Wojas распрадаюць тавар і збіраюцца закрывацца, піша Smartpress.by. Прычына — чарговыя контрсанкцыі, нядаўна прынятыя ўрадам Беларусі ў адказ на "непрыязныя дзеянні" некалькіх краін. Цяпер у беларускіх крамах не будзе не толькі мыла, піва, вады і дэзадарантаў з Польшчы, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі, але і абутку — скуранога і гумовага.
Гандлёвая сетка Wojas разаслала СМС-паведамленні кліентам пра распродаж тавару, паведаміўшы, што абутак і аксэсуары цяпер можна набыць са зніжкай у 20%.
"Мы закрываемся. Сказалі ўчора, тэрміны пакуль не агучылі", — пацвердзілі інфармацыю выданню супрацоўнікі Wojas.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.