Крутой: у захаванні роўмінгу між Беларуссю і Расіяй вінаватыя аператары

У захаванні роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй абвінавацілі мабільных аператараў / pixabay.com
У захаванні роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй абвінавацілі мабільных аператараў / pixabay.com

У тым, што роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй дагэтуль не адменены, вінаватыя мабільныя аператары. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю дзяржаўнам інфармагенцтву БЕЛТА амбасадар Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой.

У верасні 2021 года Беларусь і Расія перайшлі на зніжаныя тарыфы для роўмінгавых абанентаў. А 1 красавіка 2022-га адмянілі плату за ўваходныя ў роўмінгу.

"Цяпер два нашыя рэгулятары робяць новую дарожную карту, працуючы з аператарамі. Складанасць у тым, што аператары ж усе прыватныя, таму пакуль іх пасадзіш разам за стол перамоваў... у кожнага свае бізнес-інтарэсы, але задача зразумелая", — патлумачыў дыпламат.

Гісторыя з адменай роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй цягнецца шмат гадоў. Улады ўжо некалькі разоў называлі дату канчатковай адмены, але кожны раз нешта не атрымліваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі