Крышціяну Раналду стаў бацькам чацвёрты раз
Нападнік мадрыдскага "Рэала" і зборнай Партугаліі па футболе Крышціяну Раналду стаў бацькам чацвёрты раз. Пра гэта ён напісаў у сваім Instagram-акаўнце.
У Раналду і яго сяброўкі, іспанскай мадэлі Джарджыны Радрыгес нарадзілася дачка. Дзяўчынку вырашылі назваць Аланай Марцінай.
І дзіця, і маці пачуваюцца выдатна.
Дарэчы, 32-гадовы футбаліст ужо мае трох дзяцей ад дзвюх сурагатных мацярок — гэта сямігадовы Крышціяну-малодшы і двайняты Ева і Матэа, якія нарадзіліся сёлета ў чэрвені.