Крывушэнка папрасіў заўзятараў падтрымаць зборную Беларусі на матчы са Швецыяй

Крывушэнка папрасіў заўзятараў падтрымаць зборную Беларусі на матчы са Швецыяй

Галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Ігар Крывушэнка папрасіў заўзятараў падтрымаць каманду на гульні са Швецыяй. З такой просьбай ён звярнуўся пасля паразы Беларусі ў сустрэчы з Люксембургам (0:1). 

"Зразумела, што станоўчых эмоцый не дадалося. Але футбалісты павінны ўмець прымаць паразы. Павінна з'явіцца спартыўная злосць, дадатковая матывацыя, жаданне рэабілітавацца — даказаць, што адбылася выпадковасць", — прыводзіць by.tribuna.com словы Крывушэнкі.

Трэнер заявіў, што яму не хочацца апраўдвацца пасля пройгрышу. Аднак ён паабяцаў, што ў матчы са Швецыяй зборная Беларусі пастараецца не ўдарыць тварам у бруд. 

Гульня Беларусь — Швецыя адбудзецца 3 верасня ў Барысаве. Пачатак сустрэчы ў 19.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі