Кубак Беларусі па футболе: “Граніт” перамог “Нафтан”
Клуб першай лігі (Д2) выбіў з барацьбы за ганаровы трафей клуб з вышэйшай лігі.
27 ліпеня стартаваў этап 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе. На гэтым этапе да спаборніцтваў далучыліся клубы з вышэйшай лігі.
“Слонім” (Д2) саступіў у сябе дома брэсцкаму “Дынама” — 0:3, “Смалявічы-СТІ” (Д2) таксама пацярпелі паразу ў хатнім матчы ад “Белшыны” — 1:3. “Ведрыч” (Д2) прайграў “Нёману” — 0:3, з такім самым лікам “Бяроза-2010” (Д2) саступіла “Гомелю”. І толькі мікашэвіцкаму “Граніту” (Д2) удалося перамагчы “Нафтан”, каманду вышэйшага рангу — 2:0. “Граніт” на сёння займае 9-е месца ў чэмпіянаце краіны ў сваёй лізе, а “Нафтан” у сваім дывізіёне стаіць на перадапошнім месцы.
Таксама сёння згулялі яшчэ дзве каманды першай лігі — “Віцебск” саступіў лідару свайго дывізіёну “Гарадзеі” 2:3.
28 ліпеня 1/16 фіналу Кубка Беларусі завяршыцца наступнымі матчамі: СКВІЧ (Д2) — “Дняпро”, “Полацк” (Д2) — “Хваля” (Д2), “Зорка-БДУ” (Д3) — “Тарпеда-БелАЗ”, “Смаргонь” (Д2) — “Ліда” (Д2), “Жлобін” (Д3) — “Славія”, “Гомельжэлдортранс” (Д3) — “Слуцк” (Д2).