“Куды хавацца?”: што прымусіла блогера Пятрухіна эвакуявацца з Беларусі — эфір

Сяргей Пятрухін / Еўрарадыё

Сяргей Пятрухін / Еўрарадыё

З Беларусі з дапамогай BYSOL быў эвакуяваны яшчэ адзін былы палітвязень. Пасля вызвалення сувядоўца ютуб-канала “Народны рэпарцёр” Сяргей Пятрухін не пажадаў выязджаць з краіны, як гэта зрабіў яго калега Аляксандр Кабанаў. І больш за год Пятрухін прытрымліваўся прынятага рашэння. Але, на жаль, у выніку і яму давялося зрывацца з месца і “партызанскімі сцежкамі” эвакуявацца…

З чым давялося сутыкнуцца за кратамі і як з цягам часу мянялася стаўленне адміністрацыі калоніі да палітычных зняволеных? Якія настроі пануюць у беларускім грамадстве і ці змянілася стаўленне да падзей 2020 года і рэжыму ў беларусаў? Як рэпрэсіі ўспрымаюцца грамадствам і ці заўважаюць іх увогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-палітвязень, блогер Сяргей Пятрухін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі