Аляксей Кудзін можа знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Мінску
Шматразовага чэмпіёна свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна ўжо маглі прывезці з Расіі ў Беларусь, дзе яму пагражае да 5 гадоў зняволення. Напярэдадні апеляцыйны суд у Маскве пакінуў у сіле рашэнне аб выдачы беларускага спартсмена, нягледзячы на тое, што Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў экстрадыцыю Кудзіна ў Беларусь (ён прыйшоў да высновы, што беларусу могуць пагражаць катаванні).
Аляксея Кудзіна на радзіме абвінавачваюць па артыкуле "Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў". Спартсмен удзельнічаў у пратэстах жніўня 2020-га ў Маладзечне супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Пазней яго жорстка затрымлівалі, збілі: пад машыну спецназаўцы кінулі святлошумавую гранату, яго ўдарылі некалькі разоў кулаком, стрэлілі ва ўпор у грудзі тры разы з траўматычнага пісталета, білі дубінкамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.