Маскоўскі суд вырашыў усё ж выдаць Аляксея Кудзіна ў Беларусь

Маскоўскі суд вырашыў усё ж выдаць Аляксея Кудзіна ў Беларусь

Апеляцыйны суд у Маскве пакінуў у сіле рашэнне аб выдачы беларускага спартоўца Аляксея Кудзіна, перадае Радыё "Свабода".

Як распавядала Еўрарадыё, сёння Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) забараніў экстрадыцыю беларускага атлета, спаслаўшыся на пераканаўчыя довады ягонай абароны. Расія мусіць выконваць рашэнні ЕСПЧ як сябра Савета Еўропы.

Кудзін — шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе. На радзіме за ўдзел у акцыях пратэсту ў Маладзечне яго вінавацяць па артыкуле "Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў". У лістападзе 2020-га спартовец не прыйшоў у суд, і яго аб'явілі ў вышук. Затрымалі Кудзіна ў студзені 2021-га ў Маскоўскай вобласці, з таго часу ён знаходзіцца за кратамі.

Генпракуратура Беларусі даслала ў Расію зварот аб экстрадыцыі. У абарону кікбаксёра выступілі беларускія і расійскія спартсмены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі