Курс долара ў Беларусі пайшоў наніз

Грошы

Грошы / Еўрарадыё

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 28 жніўня курс долара крыху панізіўся.

Затое курс еўра паказвае максімум за два гады і пяць месяцаў. Расійскі рубель вырас да тыднёвага максімуму.

Вынікі валютных таргоў 28 жніўня:

Долар ЗША: 3,1968 (-0,0085 / -0,27%);
Еўра: 3,5803 (+0,0407 / +1,15%);
Расійскі рубель: 3,5173 (+0,0093 / +0,27%);
Кітайскі юань: 4,5116 (+0,0110 / +0,24%).

Курс долара ў Беларусі пайшоў наніз
Курс валюты 28 жніўня / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі