Кур'ёз у Славакіі: хакейная зборная Беларусі з нямецкім сцягам (фота)
Арганізатары Кубка Славакіі пераблыталі нацыянальную сімволіку. У выніку, на журналісцкай акрэдытацыі карэспандэнта "Прессбола" Вячаслава Федарэнкава замест беларускага сцяга каля надпісу "Belarus" прысутнічае... нямецкі сцяг.
Сёння хакеісты зборнай Беларусі гуляюць на турніры са Славакіяй, пачатак а 19-й гадзіне.
Фота: pressball.by