Латушка расказаў пра "заробкі па сакрэтнай ведамасці" для топ-чыноўнікаў

Латушка расказаў пра "заробкі па сакрэтнай ведамасці" для топ-чыноўнікаў

Беларускія топ-чыноўнікі атрымліваюць "заробкі па сакрэтнай ведамасці". Пра гэта экс-міністр культуры Павел Латушка распавёў у інтэрв'ю Сцяпану Пуцілу.

"Ні многа ні мала — 600 еўра штомесяц атрымліваюць чыноўнікі. Гэта сакрэтная ведамасць, індывідуальная. Кожны з іх можа атрымліваць больш. Прэм'ер можа атрымліваць і тысячы, кіраўнік парламента — тысячы, міністр — 600. Самае цікавае, што дадатковая зарплата ў канверце не выплачваецца ў беларускіх рублях, а менавіта ў еўра", — паведаміў Латушка.

Палітык заявіў, што падчас працы міністрам культуры ён таксама атрымліваў такія грошы. У будучыні, пасля змены ўлады ў краіне, Латушка паабяцаў заплаціць з гэтых грошай падаткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі