Латвія хоча выправадзіць з краіны зарэгістраваныя ў Беларусі машыны

Рыга

Рыга / pixabay

Мінюст Латвіі хоча абавязаць уласнікаў зарэгістраваных у Беларусі транспартных сродкаў перарэгістраваць іх, піша BNN News са спасылкай на мясцовае агенцтва LETA.

“Кожны госць, які прыязджае ў Латвію, павінен шанаваць нашы законы і парадак. Перасячэнне мяжы ЕС на транспартным сродку, зарэгістраваным у Расіі [і Беларусі], і яго знаходжанне ў Латвіі азначае парушэнне санкцый”, — тлумачаць у міністэрстве.

Калі змены ў закон прымуць, то транспартны сродак з расійскімі ці беларускімі нумарамі, які не будзе ў час перарэгістраваны, могуць канфіскаваць на карысць украінскай арміі.

Што рабіць грамадзянам Беларусі і Расіі, якія хочуць прыехаць у Латвію ў госці? Ім рэкамендуюць карыстацца транспартнымі сродкамі, ужо зарэгістраванымі ў Латвіі, ці паслугамі грамадскага транспарту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі