Латвійскія фермеры хочуць забараніць увоз прадуктаў харчавання з Беларусі і РФ

Пратэст фермераў у Латвіі

Пратэст фермераў у Латвіі / Delfi.lv

На акцыю прастэсту выйшлі 5 лютага латвійскія фермеры ў 16 гарадах, перадае партал Delfi.

Яны патрабуюць неадкладна забараніць увоз у краіну прадуктаў харчавання з Беларусі і Расіі. Арганізатары пратэстаў падкрэсліваюць, што іх першы этап мае не стыхійны, а "мірны і прадказальны" характар. Фермеры сабраліся ў загадзя ўзгодненых месцах і не перашкаджаюць руху транспарту. Але калі патрабаванні не будуць задаволеныя, пратэстоўцы пагражаюць 12 лютага паехаць у Рыгу.

Таксама ўдзельнікі пратэстаў патрабуюць аднавіць зніжаную да 5% стаўку ПДВ на садавіну, ягады і гародніну; павысіць канкурэнтаздольнасць галіны; скараціць "бюракратычную важданіну" ў аграрным сектары; спрасціць доступ да фінансавання і праграмам абаротнага капіталу; адмовіцца ад "абцяжарання зямель нацыянальнага ўзроўню або іншых абмежаванняў землекарыстання".

Міністэрства земляробства Латвіі, як паведамляецца, ужо распрацавала меры па падтрымцы фермераў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі