Лаўроў пракаментаваў спробы Беларусі выбудаваць дыялог з ЕС і NATO

Лаўроў пракаментаваў спробы Беларусі выбудаваць дыялог з ЕС і NATO

Сяргей Лаўроў пракаментаваў спробы Беларусі выбудаваць дыялог з ЕС і NATO. Міністр замежных спраў Расіі 22 лістапада ўдзельнічае ў сумесным пасяджэнні калегій МЗС Беларусі і Расіі, якое праходзіць у Мінску.

"Цэнім тое, што нашы беларускія сябры выбудоўваюць дыялог з Еўрасаюзам і Паўночнаатлантычным альянсам з улікам сваіх абавязацельстваў у дачыненні да ЕАЭС і АДКБ", — цытуе словы Лаўрова БЕЛТА.

Таксама расійскі міністр гаварыў пра тое, што Расія падтрымлівае намер нашай краіны актывізоўваць кантакты з Саветам Еўропы.

Падчас сённяшняга пасяджэння калегій знешнепалітычных ведамстваў абмяркоўваецца супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў сістэме ААН, узаемадзеянне краін па лініі Еўрасаюза і Савета Еўропы, пытанні інтэграцыі, супрацьдзеянне спробам фальсіфікацыі гісторыі і перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі