Ледзь не выбілі ўваходныя дзверы: сілавікі прыйшлі да анархіста Касінерава

Вячаслаў Касінераў / Фота Юліі Дарашкевіч​
Вячаслаў Касінераў / Фота Юліі Дарашкевіч​

Сілавікі раніцай у чацвер прыйшлі па месцы прапіскі анархіста Вячаслава Касінерава, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на прадстаўнікоў ініцыятывы dissident.bу. Яна была створаная для дапамогі палітвязням, і Касінераў — адзін з яе арганізатараў.

"Была выламаная паштовая скрыня і ледзь не выбітыя ўваходныя дзверы ў кватэру", — расказалі ў ініцыятыве. У гэтай кватэры цяпер жывуць арандатары. Касінераў і большасць членаў яго сям'і пакінулі Беларусь, баючыся за сваю бяспеку.

Сілавікі распыталі кватарантаў — іх цікавіла, дзе знаходзіцца Касінераў, яго брат Павел і іх маці. На Паўла Касінерава таксама заведзеная крымінальная справа па факце ўхілення ад прызыву. Але ў dissident.bу мяркуюць, што прычына пераследу іншая. Паўла хочуць пакараць за актыўны ўдзел у студэнцкім руху БДУ летам 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі