Легендарную напаўпразрыстую сукенку Мэрлін Манро прадалі за $4,8 млн (фота)

Легендарную напаўпразрыстую сукенку Мэрлін Манро прадалі за $4,8 млн (фота)

Легендарную напаўпразрыстую сукенку Мэрлін Манро прадалі за 4,8 млн долараў на аўкцыёне Julien's Auctions у Лос-Анджэлесе. Менавіта ў ёй амерыканская актрыса 19 траўня 1962 года праспявала Happy Birthday на святкаванні ў гонар дня народзінаў прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі (праз два з паловай месяца актрысы не стала). Арганізатары прадстаўлялі гэты лот, як "важную частку поп-культуры" і спадзяваліся атрымаць за яго 2-3 млн долараў, піша брытанская газета Guardian.

Вядома, што сукенку Манро набыў музей калекцыянера Роберта Рыплі. Спачатку новы экспанат можна будзе пабачыць у Галівудзе.

Легендарную напаўпразрыстую сукенку Мэрлін Манро прадалі за $4,8 млн (фота)
Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі