Легіянеры хакейнага мінскага "Дынама" загаварылі па-беларуску
7 студзеня мінскае "Дынама" прымае ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ кітайскі "Куньлунь", пачатак а 16-й гадзіне. Клубная прэс-служба інфармуе, што гульня "прысвечана Калядам і адбудзецца на беларускай мове". На "Мінск-Арэне" балельшчыкаў чакае выступ гурта "Стары Ольса", "элементы афармлення ў беларускім калядным стылі", калядаванне, калядныя забавы і майстар-клас для дзяцей "Калядная зорка".
Па-беларуску загаварылі нават легіянеры хакейнага мінскага "Дынама". У відэароліку яны віншуюць беларусаў з Раством/Калядамі і запрашаюць заўзятараў на сённяшні матч, абяцаюць "паказаць лепшую гульню".
Мінскае "Дынама" — аўтсайдэр КХЛ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.