Лепшай сярод беларускіх біятланістак у спрынце была Ірына Крыўко — 36-е месца

Лепшай сярод беларускіх біятланістак у спрынце была Ірына Крыўко — 36-е месца

Лепшай сярод беларускіх біятланістак у спрынце была Ірына Крыўко — 36-е месца сярод 97 удзельніц (+1.27,6; 2 промахі на двух агнявых рубяжах). А выйграла гонку 3-га этапа Кубка свету на 7,5 км, якая прайшла 16 снежня ў чэшскім Нове Места, расіянка Таццяна Акімава (21.58,9, без промахаў). На другім месцы — Анаіс Шэвалье з Францыі (+4,3, без промахаў), на трэцім — С'юзан Данклі з ЗША (+5,1, без промахаў).

Надзея Скардзіна заняла 39-е месца — +1.32,4 (2 промахі), Надзея Пісарава была 61-й — +1.58,0 (3 промахі), Дынара Алімбекава — 81-й — +3.01,0 (2 промахі), Крысціна Ільчанка — 89-й — +3.28,3 (5 промахаў).

У суботу пройдуць гонкі пераследу: жаночая пачнецца ў 16.50, мужчынская — у 19.20. Жывыя трансляцыі запланаваныя на тэлеканале "Беларусь 5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі