Летась Віцебская вобласць страціла больш за 2000 медыкаў

Медык, ілюстрацыйнае фота

Медык, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

За 2023 год Віцебшчына страціла каля 2000 медыкаў, заўважыў тг-канал "Віцебск, я гуляю!".

На 1 студзеня 2024 у медустановах працавалі 5000 дактароў і 13 500 сярэдніх медработнікаў. І тое з улікам, што за год вобласць прыняла 179 інтэрнаў і 203 доктары-спецыялісты. Такую статыстыку на абласной калегіі па ахове здароўя назваў начальнік упраўлення Міхаіл Вішнявецкі.

За год да таго ў Віцебскай вобласці было 5700 дактароў і 14 900 сярэдніх медработнікаў.

Такім чынам, за год у вобласці стала менш на 700 лекараў і 1400 медсясцёр. Агулам 2100 чалавек, або кожны дзясяты ад штату.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі