Леван Ламідзэ зладзіў джэм з беларускімі музыкамі
Славуты расійскі блюзмэн даў вялікі канцэрт у сталічным "Каёце" і адправіў "Джазавыя чацвяргі" у летні адпачынак.
Аднойчы маленькі Леван апынуўся на канцэрце самаго Бі Бі Кінга, і яму ў рукі прыляцеў медыятар, што вялікі блюзмэн кінуў у натоўп. З таго часу пачалося захапленне музыкай хлопчыка Левана, які ў выніку дарос да блюзавых рэгаліяў і музычных узнагарод, стаў адным з лепшых блюзмэнаў Расіі і прызнаным майстрам блюзу на яго радзіме. Нядаўна музыка выступіў у мінскім бары "Coyot".
Канцэрт складаўся з дзвюх частак. У першай музыка выканаў уласныя творы, у прыватнасці, з альбома "KGB Blues" з трыа "The Blues Cousins", кавер на перню Чака Бэры "Johnny be good" і бітлоўскія "Come together", "Don't let me down" і "Back in the USSR" з вакалам бубнача "Cousins" Вечаслава Ігнатава, заслужанага артыста Расіі, між іншым.
Другая частка канцэрта ўяўляла сабой джэм з буларусімі музыкамі, сярод якіх былі заўважаныя Ігар Варашкевіч, Сяргей Скляраў, Вадзім Галіулін.
Увогуле манера стасункаў з публікай Левана Ламідзэ нагадала бібікінгаўскую - такі бясконцы дыялог з эмоцый, пытанняў-адказаў і бурнай рэакцыі слухачоў на чарговы гітарны ход.
А разагравалі Ламідзэ і кампанію беларусы The Road Dogs з удзелам Ігара Варашкевіча з губным гармонікам
Дарэчы, канцэрт Левана Ламідзэ зачыніў сезон так званых "Джаз-чацвяргоў" у "Каёце".