Лідар "ДНР" прадказвае, што мінскія дамоўленасці будуць сарваныя
Аляксандр Захарчанка пагражае пашырыць межы самаабвешчанай рэспублікі.
Лідар самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" Аляксандр Захарчанка даў інтэрв'ю ВВС. Ён заявіў, што дамова пра спыненне агню, дасягнутая з урадам Украіны пры пасярэдніцтве Захаду, хутчэй за ўсё сарвецца.
Па словах Захарчанкі, мінскія дамоўленасці маюць сэнс толькі тады, калі Кіеў прызнае самаабвешчаную рэспубліку. Разам з тым лідар "ДНР" намякнуў, што гэтая "рэспубліка" хоча пашырыць свае межы, пры гэтым абвінаваціўшы Кіеў у падрыхтоўцы да вайны.
Як адзначае ВВС, увесь гэты тыдзень у цэнтры Данецка было чуваць страляніну з лініі судакранання. Гэта сведчыць, што ваенныя дзеянні зноў актывізаваліся.
Фота — AFP