Лідар гурта "Сердце дурака" адсвяткаваў дзень нараджэння канцэртам у Мінску

Цімафей Яравікоў / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​
Цімафей Яравікоў / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​

Сёння, 22 ліпеня, свой дзень нараджэння адзначае лідар гурта "Сердце дурака" Цімафей Яравікоў. Доўгія гады магілёўскі калектыў выступаў у беларускіх і замежных клубах. Фанаты тэкстацэнтрычнага рока забівалі залы бітком — слухалі, запісвалі словы, а потым спявалі самі ў пераходах, на кухнях, у студэнцкіх інтэрнатах.

Лидер группы “Сердце дурака” отпраздновал день рождения концертом в Минске

Цяпер Цімафей выступае з сольнымі канцэртамі па гарадах Беларусі, Расіі і Украіны. У мінскім клубе "Графіці" музыка выступіў у рамках святочнага тура: на канцэрце гучалі як старыя, так і новыя песні.

Гледачы пісалі на сурвэтках запіскі з просьбамі праспяваць тую ці іншую кампазіцыю, а музыкант спяваў і радаваўся, што публіка любіць і памятае многія песні, якія ён ужо даўно не выконваў.

Часу на ўсё не хапіла — Цімафей прызнаўся, што рады быў бы затрымацца пасля канцэрта, але спяшаўся на цягнік у Магілёў. Калі ж слухачы пачалі апладзіраваць і прасіць выканаць што-небудзь яшчэ, ён не вытрымаў і прачытаў свой новы верш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі