Лідара "Петли Пристрастия" асудзілі на 15 сутак
Лідара гуртоў "Петля Пристрастия" і "Кассиопея" Іллю Чарапко-Самахвалава асудзілі на 15 сутак. Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў музыку вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Ілля Чарапко-Самахвалаў быў затрыманы ў нядзелю 22 лістапада падчас Маршу супраць фашызму. Суд над ім пачаўся 23 лістапада, але з першага раза музыку асудзіць не змаглі: у пратаколе быў пазначаны неіснуючы адрас, па якім яго затрымалі. Пасля гэтага пратакол быў адпраўлены на дапрацоўку.
За апошнія тыдні беларускія суды асудзілі шэраг музыкаў — Аляксандра Памідорава, Лэслі Нажа, Андруся Такінданга, Паўла Аракеляна, Яўгена Змушку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.