Лідары гуртоў NAKA, Nizkiz і :В:N: запісалі сумесную песню. Прэзентацыя
15 лютага — Дзень дзяцей, хворых на рак. Паводле медыцынскай статыстыкі, штогод у свеце каля 200 тысяч дзяцей захворваюць на рак, палова з іх памірае.
“Я ёсць. Я буду” — менавіта такі дэвіз у Міжнароднага дня барацьбы з ракам. "Я буду жыць" —такую назву дала сваёй новай песні і Анастасія Шпакоўская, лідарка гурта NAKA.
Чаму тэма барацьбы з анкалагічнымі захворваннямі так закранула Анастасію Шпакоўскую? Як выбірала, з кім запісаць сваю песню? Чаму так важна, каб вядомыя асобы далучаліся да такіх акцый?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка гурта NAKA Анастасія Шпакоўская.