Лідары "нармандскай чацвёркі" абмяркуюць сітуацыю ва Украіне ў Парыжы

Лідары "нармандскай чацвёркі" абмяркуюць сітуацыю ва Украіне ў Парыжы

Лідары "нармандскай чацвёркі" сустрэнуцца ў Парыжы. Пра гэта стала вядома пасля тэлефоннай размовы Ангелы Меркель, Франсуа Аланда, Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Пуціна, якая адбылася напярэдадні. Прэзідэнты Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі абмеркавалі сітуацыю ва Украіне і рэалізацыю мінскіх пагадненняў. Яны віталі спыненне агню на Данбасе, якое збольшага выконваецца ад 1 верасня, ды выступілі за хутчэйшае падпісанне пагаднення аб адводзе ўзбраення калібрам да 100 міліметраў.

На 12 верасня ў Берліне прызначаная сустрэча міністраў замежных спраў Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі