Лідары ЗША і вядучых краін ЕС падтрымалі мінскі пратакол

Падчас яе палітыкі падтрымалі падпісаны 5 верасня ў Мінску пратакол аб мірным урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Сітуацыя ў Украіне разам з распаўсюджваннем ліхаманкі Эбола і барацьбой з радыкальнымі ісламістамі ў Іраку і Сірыі стала адной з трох тэм, якую абмеркавалі сусветныя лідары: прэзідэнт ЗША Барак Абама, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран і прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнцо, інфармуе БелаПАН.

"Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў падкрэслілі важнасць поўнай і эфектыўнай рэалізацыі мінскага пратакола ад 5 верасня, перш за ўсё ў частцы гарантыі поўнага спынення агню, адводу войскаў, кантролю расейска-ўкраінскай мяжы АБСЕ і працягу вызвалення палонных", - гаворыцца ў паведамленні Елісейскага палаца - рэзідэнцыі прэзідэнта Францыі.

У ходзе відэаканферэнцыі было падкрэслена, што запланаваная на палях саміту ў Мілане (16-17 кастрычніка) сустрэча прэзідэнтаў Украіны Пятра Парашэнкі і Расіі Уладзіміра Пуціна павінна паслужыць прагрэсу "з пункту гледжання палітычнага рашэння крызісу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі